Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Полудзень пры жніве

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пастушок Полудзень пры жніве
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Зімовы час
Іншыя публікацыі гэтага твора: Полудзень пры жніве.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Полудзень пры жніве.

Сонцэ паўднёвае, жар несьцярпімы!
Жыта шуміць ядраным каласом,
Песьні ад жнеяў нясуцца любімы;
Клоніцца жыта пад жнеяў сярпом.
Момэнт… і песьня замоўкла паволі:
Гнуцца ўжо жнеі снапочкі вязаць…
Радасна сэрцу на гэтакім полі,
Рвецца, яно ў паднябесьсе летаць.
Борздзенька жнеі снапы павязалі,
Кожная сноп свой крыху паднясла;
Ў рад яны стройна снапы пастаўлялі
Вокал, каб цень іх крыху аблегла.
Ў рад яны ціха, як гусі паселі;
Вынялі полудзень з торбаў сваіх,
Радасна вочы іх кожнай глядзелі,
Ветрычак ціхі прымчаўся да іх.
Твары дзявочые поўные ласкі
Ў даль пазіралі, гдзе постаць была.
Ціха калосікі баялі казкі…
Радасьць, надзея тых жней сьцерэгла.