Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Пастушок

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Не пануйце ў хаце…) Пастушок
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Полудзень пры жніве
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пастушок (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пастушок.

Як толькі роска, заблішчыцца
Пад сонца яснаго прамень,
Мая душа на поле мчыцца,
Каб стрэціць ў полі ясны дзень.

Як только раніца прачнецца,
І птушак сьпеў пачую я,
Мой дух туды стралой нясецца,
Ляціць душа туды мая…

Я ўстану борзда, апрануся…
Сабраўшы стадо я сваё,
Ўзыйду на луг і падзіўлюся —
Усё так радасна пяе!..

∗     ∗

І я, на пень прысеўшы ціха,
Аддамся думкам маладым…
Эй, прападзі цяпер, ўсё ліха!
Я мчусь к абоймам веснавым…

І я паслухаўшы сьпеваньня,
Аддамся ў морэ забыцьця,
Іздэцца: горэ ўжэ не стане
Гнясьці пастушаго — жыцьця…

І я вазьму сваю жалейку,
Зайграю моцна ў такт вясьне;
Зглушу, здаецца, салавейку,
Жыцьцё вясёлым здаецца мне.