Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Зімовы час

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Полудзень пры жніве Зімовы час
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Хмары па небе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зімовы час.

Ціха пасталі дубы і хваіны,
Сумна ім бедным зімовай парой:
Тужаць, схіліўшы пануры галіны,
Вецер сьцішае іх жальбы нудой!

Інеем грудзі ім моцна здавілі,
Цісьне без ласкі сярдзіты мароз,
Ветры зімовы душу засмуцілі,
Многа навеялі думак і сьлёз…

Плачуць яны, ўспамінаючы лета —
Пекнае шчасьце красы маладой!
Ў лісьце галіны як былі адзеты,
З горам не зналіся, з горкай нудой.

Іх весялілі птушачые зыкі,
Сонца іх грэла з высокіх нябёс;
Часта над імі розносілісь крыкі…
Шчасны, магутны шумеў тады лес!

Часам цяпер гдзе знячэўку парою
Дзяцел галодны ў карыцу дзяўбне;
Сьнег ён засыпле старою карою,
С свістам ён далей па лесе шыбне…