Маладая Беларусь (альманах)/3/Аб маладым паэце с Крошына/Заграй, заграй, хлопчэ малы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З лісту п. проф. Заграй, заграй, хлопчэ малы…
Верш

1913 год
Wieršy
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зайграй, зайграй, хлопча малы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Заграй, заграй, хлопчэ малы,
І ў скрыпачкі і ў цымбалы,
А я заграю у дуду,
Бо ў Крошыне жыць ня буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плачэ,
Гдзеж ты пойдзеш, небарачэ?
Гдзе я пайду? мілы Божэ!
Пайду ў сьвет, у бездарожэ,
Ў ваўкалака абярнуся,
Сьлёзна на вас абзірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не радзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасьліўшая ты бы была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я-бы без паноў абыўся:
У паншчызну-б не пагналі,
І ў маскалі не атдалі.
Мне пастушком век ня быці
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расьці баюся,
Гдзе-ж я, бедны, абярнуся,
Ой кажане, кажане!
Штож ня сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
Ды ад бацькавых калёс.