Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/З лісту п. проф.

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш шлях З лісту п. проф.
Публіцыстыка
Аўтар: Эдуард Вольтэр
1913 год
Аб маладым паэце с Крошына

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З лісту п. проф. Э. А. Вольтэра

да Рэдакціі.


Паважаны пан профэссар Эд. А. Вольтэр у ласкавым лісьце сваім да нас, шчыра вітаючы «Маладую Беларусь», звертаець нашу увагу на тое, што ў 1501-м гаду «die Mercurii ultima mensis Martis» у апошнюю сераду месяца сакавіка (Марца) Эразм Витэллій[1] гаварыў у Рыме папежу Александру Шостаму: «(Літвіны) Linguam propriam observant. Verum, quia Rutheni[2] medium fere ducatum incolunt, illorum loqela, dum gracilis et facilior sit, utuntur communius» (Theiner T. II pag. 278[3]). Гэта значыць: (Літвіны) маюць сваю ўласную мову; але дзеля таго, што Русіны (беларусы) жывуць амаль не ў сярэдзіне (іх) княжства, яны (літвіны) часцей ужываюць іхняй (беларускай) гутаркі, бо яна прыгожая і болі лёгкая».

Ахвотна і с падзякай друкуем мы тут гэту вельмі цікавую и важную для нас гісторычную, спрад 412-ці гадоў, вестку аб нашэй мове.

Рэдакція.



  1. Erasmus Vitellus — Эразм Витэллій — гэта лацінскае названьне, па польску ён зваўся Erazm Ciołek (па нашэму Цялюк). Родам поляк, здаецца, с Кракова, чэлавек вельмі вучоны, быў ён ў тым часе катэдральным віленьскім пробощэм, протонотарыушом папежскім і сэкрэтаром вялікаго князя літоўскаго Александра, каторы пасылаў яго ў Рым выразіць папежу Александру VI-му Борджія сваю пакорнасьць. Гаварыў ён гэта у сваёй мове к папежу. У 1503 ён стаўся Плоцкім біскупам і памёр у 1522 г.
  2. Rutheni — Русіны, так называлі тагды беларусаў, рассейцаў жэ, велікароссаў, звалі Moscoviti — маскалі.
  3. Мова Витэллія выдрукавана ў агромнай кнізе: «Vetera mоnumenta Poloniae et Lithuaniae gentiumque finitimarum historiam illustrantia maximam partem nondum edita ex tabulariis Vaticanis deprompta, collecta ac serie chronologica disposita ab Augusto Theiner presbytero Congregationis Oratorii, Consultore ss. Congregationum Indicis librorum prohibitorum, Episcoporum et Regularium ac Saneti Offici, Socio Collegii Theologorum Archigymnasii Romani, Academiae Pontificiae Archaeologiae et Academiae Herculanensis, Institutorum Belgici et Hungarici, Tabulariorum Vaticanorum praefecto etc. etc. Tom II Ab Joanne PP. XXIII usque ad Pium PP. V 1410—1572. Romae 1861. № 299, стран. 278; верш. чацьвёрты зверху.

    Рэдакція.