Лебедзь, Шчупак і Рак (Крылоў/Купала)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Шчупак, Лебедзь і Рак
(Крылова)

Верш
Аўтар: Іван Крылоў
25.VII.1905
Пераклад: Янка Купала
Крыніца: Поўны збор твораў у 9 т. Том 1 — Мінск, Маст. Літ., 1995.
Глядзіце таксама: http://rv-blr.com/vershu/view/47743



Там, дзе еднасьці і згоды
Няма шчырых у людзей,
Праца іхняя заўсёды
Ліха, марна прападзе.
      У калёсы запрагліся
      Лебедзь ды Шчупак і Рак;
      З усіх сіл вязьці ўзяліся.
      Дый ня зрушаць воз ніяк.
Пад нябёсы Лебедзь рвецца,
Шчупак цягне у ваду,
Распусьціўшы клюшні, пхнецца
Рак назад, як на бяду!
      Хто зь іх вінен, хто нявінен,
      Ня нам гэта разьясьняць,
      Толькі ж і дасюль калёсы
      Як стаялі, так стаяць!

(25.VII.1905.)