Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Насоўвае пушча…

← ⁂ Векавечны, хмуры бор… ⁂ Насоўвае пушча…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Нібы вялізны чорны птах… →
Іншыя публікацыі гэтага твора: Насоўвае пушча…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗
∗     ∗

Насоўвае пушча
Магутнай, зялёнай сьцяной.
Ўваходжу у гушчу
Высока узьняўшыхся хвой.

Павага й зацішша,
Прасьветы ў павеці жывой.
І вецер калыша
Страмкіх верхавін галавой.

Салодка паверыць
Ў разложысты шум над табой,
І, сьцішаным, мерыць
Пуціну павольнай ступой,

І слухаць бязмоўна
Чароўнасьць трывожнай душой,
Грудзямі да-поўна
Ўдыхаці стыхіі спакой.

1923 г.