Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Векавечны, хмуры бор…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Я люблю густыя шумы… ⁂ Векавечны, хмуры бор…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Насоўвае пушча…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Векавечны хмуры бор…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Векавечны, хмуры бор
Горда ўзносіцца высокі,
Моцна пахне хвояў смоль
Ад пякучай ліпня сьпёкі.

Сонцам спалены чабор,
І густыя сьмягнуць травы,
Гарачыньню з блізкіх поль
Тхне ў паветры нярухавым.

Ў небе яснасьць і прастор.
Даль празрыста і бясхмара;
Мляўкасьць, парнасьць і бязволь,
Думкі вялыя ад жару…

Ах, знайсьці-б між дрэў, ля гор,
Ручаінкі бег самотны,
Супыніць бы смагі боль
І спачыць на ймху вільготным.

1923 г.