Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Нібы вялізны чорны птах…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Насоўвае пушча… ⁂ Нібы вялізны чорны птах…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Вечарам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нібы вялізны чорны птах…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Нібы вялізны чорны птах,
Заслала хмара зорны шлях;
Ды не пасьвежала прырода,
Ня пала ў полі прахалода.

Ў паветры мляўка пасьля сьпекі,
І душна і трывожна ноч…
Вось, хтось магутны ўзьняў павекі —
І сьвет мільгнуў агніста з воч.

Урачыста-грозным, гулкім сьмехам
Загрукатаў пярун ў адказ,
І загукала згодна рэха,
Грымотны зразумеўшы сказ…

І змоўкла ўсё, на час зьнямела,
Прыціхла ноч і жджэ нясьмела…
Ша! хтось застукацеў аб дах,
Нібы ў бясьсільлі чорны птах.

1922 г.