Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Я люблю густыя шумы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьмяротны пах ⁂ Я люблю густыя шумы…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Векавечны, хмуры бор…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я люблю густыя шумы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Я люблю густыя шумы,
Перагуд высокіх хвой.
Ў цень і ціш лясной задумы
Я люблю прыйсьці вясной.

Спачываючы ад болю,
Ад няпраўды і маны,
Пазнаваць чужую волю,
Дыхаць пахам сасьніны.

І, спусьціўшыся лагчынай
У заросшы дол сыры,
Між бяроз, густой ляшчынай
Заблудзіцца ў гушчары,

Дзе таемна, сьцішна, змрочна,
Дзе вільготны, мяккі мох,
Дзе ўзіраецца ставочна
Збуджаны Перапалох.

1923 г.