Перайсці да зместу

З палёў Заходняй Беларусі (1927)/II/Над нядоляй Тваёй не заплачу…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З поэмы „Уяўленьне“ ⁂ Над нядоляй Тваёй не заплачу…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Дарма, што значны раны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над нядоляй Тваёй не заплачу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II

Поете, любити свій край не є злочин,
Коли це — для всіх


∗     ∗

Над нядоляй Тваёй не заплачу
І на свой не пажалюся лёс,
Хоць і ведаю — доля лядача
І балюча, часамі, да сьлёз.

Хоць і ведаю сум і утому,
І ня раз давяраўся мане,
Ды ці-ж мне выгалошваць жывому,
Запяваць паніхіднае мне?

А, ніколі, ніколі, ніколі —
Мы — ня вецер распачны зімой;
Ты — застанешся верная волі,
Я — на варце нязьменна з Табой.

Ні часіны ня кінем змаганьня;
Не аслабне, ня здрадзіць далонь:
Хто заквечаны кветам каханьня,
Той нянавісьці знае агонь.

Чым гусьцей над табой пацямнее,
Чым цяжэй будзе крыж Тваіх плеч,
Тым запальней здымацца ўзмацнее
Мой кароткі, караючы меч.

1924 г.