Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/I/Будзь сьмелым!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Час! Будзь сьмелым!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Годзе…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будзь сьмелым!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ!..

Будзь сьмелым!.. Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх вядучы!

Будзь сьмелым! Ня вер у людзкую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь сьмелым, хоць путалі-б злыдні ўвакруг —
Адважным ваякам ня страшны ланцуг!

Будзь сьмелым, як вецер, як воля сама!
Знай, сьмелых ня чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь сьмелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

3-VII—13 г.