Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Я мужык-беларус

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С песняў беларускага мужыка Я мужык-беларус
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Шумные бярозы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я мужык-беларус…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗   ∗

Я мужык беларус,—
Пан сахи и касы;
Цйомны сам, белы вус,
Пядзи дзьве валасы.
Бацькам голад мне быў,
Гадаваў и кармиў;
Беда маткай была,
Праца силу дала.
Хоць пагарду цярплю,
Мушу быць глух и нем,
Хоць свет хлебам кармлю,
Сам мякиначку ем…
С цяжкай працы маей
Карыстаюць усе,
Тольки мне за яе
Нима дзякуй нидзе.
Глянь, высокиньки бор,—
Вокам нельга прабиць;—
Загудзеў мой тапор,—
Як блин, поле ляжыць!
Сошку з вышак сцягнуў,
Кабыличку ўшчамиў,
Спину трохи прыгнуў,—
Лес на пахань зрабиў!
Дый засеяў кусок,
Потым з жонкай пажаў.
Пан пшанички тачок,
Люба глянуць, наклаў.
Так вот, людцы, яки
Я мужык беларус:
Пад илбом синяки,
Цйомны сам, белы вус.
Эй, каб цйомны ня быў,
Чытаць ксйонжки умеў,—
Я бы долю здабыў,
Я бы песенькі пеў!
Яб патрапиў сказаць,
Што и я—чалавек,
Што и мне гараваць
Надаела ўвесь век!..