Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/С песняў беларускага мужыка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С песняў а сваей старонцэ С песняў беларускага мужыка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Я мужык-беларус
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень беларускага мужыка (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С песьняў беларускаго мужыка.

∗   ∗

Я багач, я магнат!—
Усим рад, усим сыт!—
Што мне пан, што мне кат!?—
Цэлы свет мне аткрыт!
Я усйо закляну,
Я усйо силай папру,—
З гор зраблю далину,
А з далинки гару!
Затрымаю ваду,
Цйомны бор павалю,
А як с сошкай пайду,—
Увесь свет накармлю!
Кажуць, бедны дух мой;—
Яж таки маладзец!—
Замахаю касой,—
Трупом ляжэ сивец!
Кажуць,—крыўджу людзей;—
Ах, каб их жэ баги!—
Циж ня с працы маей
Карыстае други?!
…Эй, дуж я да ўсяго—
На ралли, на лугу!
Тольки гора свайго
Я змагчы не магу!…
Тольки шнур мой вузки
Град на поли пажне,
И залом ведзьмаки
Заплятуць на мяне;
Тольки ў хатцы маей
Зимой свишчэ вихор,
Хлябок вынесе змей,
Дроў ни дасьць пански бор;
Тольки, як памру я,
Прападаю, як мыш, -
Нима хоць бы гнилля
На труну и на крыж…
Тольки, як памру я,
Ни ўмирае беда,
Хоць з магилки маей
Змые насып вада…