Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/С песняў а сваей старонцэ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
К песням С песняў а сваей старонцэ
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
С песняў беларускага мужыка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень аб сваёй старонцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С песьняу а сваей старонцэ.

Не вясйолая старонка
Наша Беларусь,
Людзи: Янка, ды Сымонка,
Птушки: дрозд ды гусь.
Поля: горы ды камення,
Потам злита ўсйо,
Сенажаць—адны карэння,
Сивец ды куп’йо.
Родзе шнур не самавита
Сколькиб працы ўнйос,
Ячмень с сажай, з званцом жыта,
С свирэпкай авйос.
Не багатые и вйоски,
Садоў ў йих не знаць,
Тольки часам дзе бярозки,
Як тычки, стаяць.
А у вйоскахъ люд убоги,
Век беда ў крук гне.
Вечна ў лапцях, гное ноги,
Зрэбья спину тне.
Цйомны, цйомны народ гэты,
Трудна и сказаць,
Абырваны, не адзеты,
Ня ўмее чытаць.
З яго кожны насмяецца,
Назаве дурным…
Бедны люд… так бы здаецца,
Плакаў разам з йим.
Так нямила, як магилай,
Неяк выдае
Беларусь, мая старонка,
Но люблюж яе
Я калиб з ей разлучыўся,
Плакаў б с усих сил,
Эй, бо дзе воўк урадзиўся,
Яму куст той мил!
Дома голаду дазнаю,
З’ем хлеба, вады…
Горэй жыци ў чужым краю,
Болей слйоз, нуды.
Там не найдзеш братних сэрцаў,
Там кожны чужым,
Будзеш жыци ў паняверцы,
Ды адзин адным.
Песню родную зацягнеш,
Хто пачуе, хто?
Тамъ любиць свой край прысягнеш
Лепей, як жыццйо.