Прыстройся, дзяўчынка-нябожэ,
Так, як у дзянйочак святы;
Галоўку ўчашы ты прыгожа;
Сягоння прыедуць сваты.
З гарэлкай прыедуць сягоння,
Й запоины будуць твае; Падумай, куды ця загоне,
Куды ця благи лйос пашле.
Падумай, як прыдзецца жонкай
Вайци да хацинки чужой,
Зазнацца с чужою старонкай,
Злюбицца с чужою сям’йой.
Дасць бацька пасагу: цялушку,
Й свинню, ци авечку з ягнйом;
Дасць маци выправу: падушку
Ды кубел стары с палатном.
Усйо гэта возьме твой милы,
Як с купленой, возьме с табой
А ты будзеш аж да магилы
И жонкай яму, и слугой,
Павинна служыць ты и мужу,
И ўсей яго слухаць радни;
На працу, на голад, на стужу,
Зважаць не павинна ани.
Ня будзеш чуць ласкавых словак,
И свйокар палае, й свякроў
Прытыкаў заловак, ятровак,
Напьешся и ўгроз дзевяроў.
Цярпець будзеш многа, ды часам
Паскаржышся мужу свайму,
Багаты й сваих крыўд запасам,
Не дасць рады гору твайму.
А гора твайо, на пачатку
Малое, начне прыбываць,
Як станеш ты звацися маткай,
Дзицйо пачне грудзь тваю ссаць.
Жаць пойдзеш далйока, ци близка,
Муж пойдзе араць, ци касиць; С табой йдзе дзицйо—и калыска
На поли на козлах висець;
А вернишся с поля да дому,
Гаротное гора твайо!
Пачнеш паглядаць пакрыйому,
Ци хлеба хоць трохи йшчэ йо.
Слуга, жонка, ўрэшце и матка,
Ўжо знаеш, што трэба рабиць.
Спаўешь у пялйонки дзецятка,
И станеш вячэру варыць.
И вечна не знайдзеш спакою,
Ў замужнем, бязвольным жыцци,
У цэркаў нядзелькай святою,
Ня будзеш мець часу пайци.
Ў дарогу ты выправиш мужа,
Й пачнеш яго с страхам чэкаць,
А хоць не раз поўху и ўдружэ,
Павинна пьянога спаткаць.
Каса твая доўгая пьяным;
Патузанай будзе не раз;
Набье синякоў пад каптанам;
Зрачэшся дзявоцкихъ прыкрас.
Прытухнуць ат слйоз ясны вочы,
Зблядзее, паморщыцца твар,
А ў сэрцы, сягоння ахвочы,
Замрэ твой милосны ўвесь жар.
Нявольника с краю нядоли—
Гаротнай нявольницай ты,
Ахвярай ты век без патоли
Трудоў, беднаты, цемнаты.
Ну што там смутнееш, нябожэ?
Гарэлку папьеш зараз ты!.. Идзиж и прыстройся прыгожа,
Каб не адряклися сваты.
Ўпадоба быць мусе нязмення,
Каб з дому бардзей паляцець,
Бо дома…. и дома ня меняй,
Як замужам, мусиш цярпець.
Званки ўжо звеняць на дарозе,
Вот госци пад брамай крывой,
Идуць, вот ужо на парозе…
Ты плачэш?!.. Чаго? Бог с табой!
Дзяўчынка, ци я цябе песняй
Разжалиў панурай сваей,
Што гэтак лиюцца балесна
Слязинки с прыгожых вачей?
Кинь плакаць и смейся! хай плачэ,
Хто песню нядоли запеў,
Хто прышласци светла не бачэ,
Хто змалку дзйон шчасця ня меў.
Жалобных ня слухай ты шумаў,
У силы свае цвйорда вер,
И лепшую долю прыдумай,
Як гэта, што маеш цяпер.
|