Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Гэты крык, што живе Беларусь!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кепска, братцы, жыць нам стала! Гэты крык, што живе Беларусь!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Сватаная
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэта крык, што жыве Беларусь.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гета крык, што живе Беларусь!..

Ци завыли ваўки, ци заенчыў вихор,
Ци запеў салавей, ци заґаґала гусь,
Я тут виджу свой край, поле, рэчку и бор,
Сваю матку-зямлю—Беларусь.

Хоць гарыста яна, камяниста яна,
Вирабью па калена, што сею, расце,
Но люблю ж я яе, шкода хатки, гумна:
О, таких нима мусе нидзе!..

С саламянай страхой мая хатка, гумно;
Непачесна, што праўда, виднеюць яны,
Но на йих же сваей клаў рукой бервяно,
И зямлю раўнаваў пад звяны!

С саламянай страхой мая хатка, тачок.!
Многа чутак наводзяць и дум на душу;
Я у сне виджу йих, помню кожны разок,
И у сэрцы, як веру, нашу.

Хатка светкай была, як пазнаў Божы свет;
С хатки бегаў да школы вучыцца чытаць;
Пры лучыне нераз гаварыў казки дзед;
У двор з хатки хадзиў зарабляць.

У тачок збожа, сена, я клаў кожны год;
У йим першы раз Зоси сказаў, што люблю;
У йим з дзетками после збираў умалот,
И цяпер пры йим лазню таплю.

А хоць гора зазнаў, зникла доля навек,
Зося парэ зямлю, у свет дзеци пашли,
Но тут неяк прывык к усяму челавек,
Прырос неяк, як корч да зямли!

Тут усякая рэч як гаворэ с табой:
И крывая бярозка, и сто̀летни дуб,
Снег халоднай зимой, траўка летняй парой,
И асвер, и абциняны зруб…

А бурливы ручэй и зялйониньки сад!—
Хоць брат сэрцэ атдай и душу хоць атдай!…
Сам садочэк садзиў гадкоў дваццаць назад,
А цяпер же вялики, як гай!

С садам гэтым я сжыўся, як с хаткай сваей;
Знаю, скольки з яго маю яблак и слиў;
Шмат начэй скаратаў у йим с Зосяй даўней,
Шмат чаго я у йим перасниў!..

Ой, бывала, як сонейка блысне вясной,
Тожто рай, далибог;—захлипаицца дух,—
Як на ўсе на лады на садок увесь той
Засвяргочэ рой птуша-пяюх!

Тут кукуе зязюля, ци шмат пражыву;
Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
Тут крычаць вирабьи и клююць крапиву;
А на ўсйо сонцэ грэе цяплей и цяплей!..

Цяпер глянь, браце, вокам на поле и луг,
На сивец-сенажаць, на вузкие шнуры,
Дзе свистала каса, барабаниў дзе плуг,
Дзе с зары працаваў да зары:

Тут даўги-даўги шнур зелянее з аўсом;
Ближэй гони адны, на йих бульба у шар;
А там далей даўги шнур виднее с жытцом;
А там голы, як бубен, папар.

Пасяродку аўса галависты лянок
Зелянее, инакш атбивая сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей на бок
Ад ячменю дзирванчик з лазой.

Да и што гаварыць!—дзе я тольки гляжу,
Виджу родниньки край, сваю матку-зямлю!
Тут и людзи… ат… што!.. аб йих после скажу..
Доли йих надтаж я не люблю!..

А вот, як не любиць гэта поле и бор,
И зялйоны садок и крыкливую гусь!..
А што часам тут страшна заенчэ вихор!..—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!!