Ужо звязали руки вам
Прад алтаро́м на веки,
„Сама“—ўжо жонка, мужам „сам“,
Ня треба вам апеки.
Каб хлопец, маци кине ўчыць,
К „самой“ не падсукаўся; „Самога“ бацька не збурчыць,
Каб па сялу не шляўся.
Вы сами будзеце ўжо знаць,
Што годна, што ня годна,
Адно другога пильнуваць
Лепш матки, бацьки родных.
Як што там далей будзе ў вас,
Не нам тут раздумляци!..
Вяселля ў вас, а ў гэты час
Мы хочым пагуляци!..
Гарэлку п’йом мы, як ваду,
Ядзйом сыр, масла, сала,
Загнали ў кут нуду-бяду,
Чуй!.. музыка зайграла.
Усе́дзець трудна за сталом,
Аж ходзюць, так здаецца,
И ноги, й плечы хадуром,
И сэрцэ б’ецца, б’ецца.
Скарэй, скарэй яду на бок!
На бок сталы и лавы!
Гульнйом, дзяўчынка, мой дружок!
Часцей таких забаваў!
И шчасця—дым, и праўда—дым,
А клйок—гульня, пахмелля.
Гукнйом мы „дзякуй“ маладым,
Што ўстройли вяселля.
Разгул таки гады-ў-рады
Пацешыць прылетае.
А гэта што?… хмур малады,
И плачэць маладая?
Чашы камення ў сто сякер,
Ня выстругаеш крэсел, Я плакаў некали… цяпер
Глядзи, нима слйоз—весел!
И ты, злучона пара, пей,
А я вот павиншую.
Мець спор вам з любасци сваей!
Мець долю не благую;
Мець клеци поўные з дабром,
Мець миласць, згоду ў хатцы,
Й так жыўшы, жыўшы у двайом,
Вунукаў дачэкацца!
|