Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Канюх. (Падане)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З маих думак Канюх. (Падане)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Над магилами
Іншыя публікацыі гэтага твора: Канюх.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Канюх[1].
(Падане).

Йосьць, братцы мае вы, у нашым народзе
З даўнейшага часу падане адно;—
З дзядоў на унукаў идзе, пераходзе,
И мне также сама дайшлося яно.

Навуки ў падани тым многа, ой! многа
Для грэшных, трухливых и цйомных людзей».
Ў йим бачыш, што кара спаткае ат Бога,
Хто праўды ня хочэ пазнаци бардзей.

Гадоў таму многа,—бяз лику, бяз меры,—
За часу, кали Бог тварыў гэты свет,
Были ужо ство́рэны людзи, и зверы,
И птушки-пяюхи усяких прымет—

И людзи ўжо мели усйо, што хацели:
Далины и горы, и поле, и луг;
Лясы ўжо шумели, дзярны зелянели,
И пекна и мила было ўсйо укруг.

Аднэй тольки рэчи яшчэ бракавала:
Ни капли вады на зямли не было;
Праз гэта было плачу, енку не мала,—
Усйо пиць хацела, што тольки жыло.

Ўсе стали збирацца и радзицца з гора,
Як гэтай пазбыцца вяликай бяды…—
Аж сам Бог урэшце усим так гаворэ:
«Я вас навучу, як дастаци вады.

«Ваду вы мець будзеце цягам, навеки;
«Збярыцеся разам, хто жыў на зямли,
«И ямы капайце на студни и рэки,
«Но тольки к рабоце усе каб ишли!

«И помнице: кожны хто з вас астанецца.
«Ня выйдзе у гэтай супольнай бядзе,
«Пиць, пиць будзе вечна такому хацецца,
«Але йон ня знайдзе вадзицы нидзе!»

Вот рвуцца да працы агромнистай людзи,
И зверы, и птушки, и кожны жучок;
И цяжка працуюць, зрываючы грудзи,
Капаюць, цягаюць жвировы пясок.

Ну! будзе йим добра: дастануць вадзицы,
Больш сохнуць ня будуць, як сохнуць цяпер;
Вот зробяць азйоры, и рэки, крыницы,
И студни, а к студням изруб и асвер!

Но ўсе хоць так шчыра паслухали Бога.
И стали да працы усе, як адзин,
Канюх адзин тольки ня робиць ничога,
Йон гульма гуляець, як пан-гаспадзин…

Увидзеў Бог гэта з высокага неба,
Пазваў канюха и гаворэ тады:
«Няўжож пиць николи табе не патрэба?
«Чаму не працуешь, дастаць каб вады?»—

«Я пиць не хачу!» так канюх кажэ Богу;
«А як захачу, дык напьюся расы»;
И тут йон пусциўся назад у дарогу…
Аж енкнуў вихор, зашумели лясы,

А з неба грамливы ў след голас раздаўся:
«На веки жыць будзеш ты тольки расой!
«И хоць бы ты млеў и с жыццйом разставаўся,—
«Пиць, пиць» будзеш кликаць ты летняй парой!»
Вот скончана праца, нашлися крыницы,
И морэ бушуе, и рэчка бяжыць;—
Хто скольки захочэ, напьецца вадзицы,
Адзин канюх вадзицы, летаючы, пиць…

Жалобна йон просиць так, як бы клянецца,
Як молицца Богу, каб грэх дараваць,—
И тольки часами расицы напьецца,
А самай жарой йон змушон усыхаць…

Крычиць йон так, як бы людзям для навуки,
Што Боская кара ўсих мусиць спаткаць
Тых, хто, баючыся цярпення и муки,
Ня хочэць па праўдзе для ўсих працаваць.

Так знайце жэ, братцы, хто к працэ вяликай
З вас рук прылажыць не захочэ сваих,—
Такому Бог скажэ: «Пиць!» цэлы век кликай,
«И будзь праклинаны ат братаў тваих!»




  1. Каню́х, або ка́ня—гэта птушка. У сухую пагоду, як дожджу доўга не бываець, яна, лйотая высока, крычыць жаласлива, як маленьки рабйонак, и людзи тады кажуць, што гэта ка́ня пиць просиць, каня дожджу просіць.