Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/З маих песняў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ах! ци доўга З маих песняў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
На старую ноту
Іншыя публікацыі гэтага твора: З маіх песень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З маих песняў.

Што нахлыне ў душу,
Што сасню вечаром,
Праз што вочы рашу,—
Усйо выллю пяром.
Усйо выллю и ў свет
Песняй лйотнай пашлю,—
Нихай з вихрам у след
Аблитае зямлю!
Нихай лйотае ўкруг
Над скаванай зямлйой,
Дзе спяць сила и дух,
Дзе брат свой, як ня свой!—
И тых будзе, хто спиць.
Хто цярпиць бяз вины,
Нихай гулка грымиць,
Як званы! пяруны!
Можа гэтаки звон
Даляциць да нябйос,
Атдасць Богу паклон,
Скажэ, скольки ллю слйоз!…