Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/На старую ноту

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З маих песняў На старую ноту
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
Ой дана, ой дана!
Іншыя публікацыі гэтага твора: На старую ноту.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На старую ноту.

Свеце месяц, свеце
Звечара да рана,
Арэ мужык поле
Не свайо, а пана!
Не свайо так поле
Мужычок пахае
Бо сваей зямельки
Так нямнога мае.
Пахае, пахае
Й галосиць песьни,
Потам весь пакрыты
Весь крывавый плесняй.
У даль, у шыроку
Гоне думки роем,
Гоне йих, и ў прышласць
Глядзиць з неспакоем.
Вот надойдзе восень,
Двор багацце зложэ
Будуць поўны торпы
И сена и збожа.
Вѐсела пан с паняй
Едзе за границу,
Мужыку ж хоць зубы
Злажы на палицу.
Аручы чужое
Ад Юр’я да Спаса,
Сабе не згарусциў
К восени запасаў.
Бязхлеббе глухое
На стале засядзе,
Яго з дзяцьми, з жонкай
Пасварэ, павадзе,
У карчму загоне
На горэ—забаву,
Кажушок, бравэрку
Даць скажэ ў заставу.
Свисне ў хаце холад,
Свисне папацйомку,
А ў барэ, у панскам
Сасна у сасонку.
И шумяць сасонки
Мужычку над вухам:
«Кинь смутные думкі,
«Кинь и будзь ты зухам.
«Надойдзе гадзинка,
«Зямельки прыбудзе,
«Запануе доля
«У бедным, у людзе»
Мужычок сасонак
Чуе и ня чуе,
Арэ й циха плачэ,
Аб доли бядуе.
«Не шуми, бор пански,
«Такъ у дзень и ў ночы,
«Пакуль сонцэ ўзойдзе;
«Раса выесць вочы…
«Раса выесць вочы,
«Пот цела паране,
«Пакуль будзе ў хаце
«Доли панаване»...