Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Думки (з украинскага Шэвчэнки)/II

З пляцоўкі Вікікрыніцы
I. Думки (з украинскага Шэвчэнки) II. Думки (з украинскага Шэвчэнки)
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1908 год
Арыгінальная назва: Гоголю
Пераклад: Янка Купала
Пара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гогалю (Шаўчэнка/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

За думаю дума роем вылятае,
Тая цисне сэрцэ, тая раздзирае,
А трэццяя циха, цихусенька плачэ,
Аж там на дне сэрца, дзе нихто ня ўбачэ.
Камуж тут йих пакажу я?
И хто тую мову
Прывитае, угадае
Вяликае слова?
Глухим кожны тут радзиўся,
Кожны з гора тужэ:
Ты смяешся, а я плачу,
Вялики мой дружэ.
А што прыдзе с таго плачу?
Боль галоўки, браце…
..............
Што там!.. будзем лепш смяяцца,
Хоць голад у хаце!..