Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Думки (з украинскага Шэвчэнки)/I

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Липа I. Думки (з украинскага Шэвчэнки)
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1908 год
Арыгінальная назва: Нащо мені чорні брови…
Пераклад: Янка Купала
II. Думки (з украинскага Шэвчэнки)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думка (Нашто чорныя мне бровы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думки.

(С украинскага Шэвчэнки).

На штож чорные мне брови
И карые вочы,
На штож леты маладые,
На штож твар дзявочы?
Леты мае маладые
Марне прападаюць,
Вочы плачуць, чорны брови
Ат ветру линяюць.
Сэрцэ вяне, нудзе светам,
Як птушка бяз воли;
На штож мне, краса мая, ты,
Кали нима доли?
Цяжка, цяжка сиратою
На свеце мне жыци:
Свае людзи—як чужые,
Не с ким гаварыци!
Нима каму распытаци,
Чаго плачуць вочы!
Нима каму расказаци,
Чаго сэрцэ хочэ!
Чаго сэрцэ, як галубка,
Дзень и ноч варкуе,--
Нихто яго ня пытае,
Не знае, ня чуе!
Людзи ж мяне ня спытаюць,
Дый на штож пытаци?—
Нехай плачэ сирацина,
Нехай леты траце!
Плач же, сэрцэ, плачце, вочы,
Пакуль не заснули,
Плачце, моцна галасице,
Каб ветры пачули!
Занясли каб ветры буйны
За синее мора,
Маю цяжкую нядолю,
Маю бяду—гора!..