Жалейка (1908)/Пара

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думки (з украинскага Шэвчэнки) Пара
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1908 год
Арыгінальная назва: Przeorały raz i drugi…
Пераклад: Янка Купала
На жалейцэ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пара (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пара́.

(С польскага М. Конопницкай).

Раз-други сохи-крывули
Зямлю вашу падвярнули.
А па ўсякай скибе чорнай
Жджэцца севу, жджэцца зйорнаў.
Гэй, сяўцы, паспешны час!
А чамуж ня видна вас?
Грамы ўстрэсли зямли лонам,
Прамкнуў вецер над загонам,
Зляцеў з неба дождж на нивы,
А дагэтуль не пашли вы.
Гэй, сяўцы, на ваш прыход
Жджэ зямелька, жджэ народ!
Бацькоў косци, што ў магиле,
Нашэ поле удабрыли,
Сонцэ сходзе к нам паволи,
Ўжо за ценяў бляскаў боли,
Гэй, сяўцы, гарачы час!
Зямля маци жджэ на вас!

19 9/VII 06.