Перайсці да зместу

Жалейка (1908)/Думки

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да сваих думак Думки
Верш
Аўтар: Янка Купала
1908 год
С пралйотных дум
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі (Зь неспакоем думкі роем…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думки.

З неспакоем думки роем
Верцяцца ў душы,
На свет божы, свет прыгожы
Рвешся ўвесь з глушы.
За высь гораў, за цьмы бораў
Там за рэчки шум
Мкнуў бы птушкай весялушкай
За палйоткай дум.
Сэрцэ бьецца, к жыццю рвецца,
К нейким светлым снам,
Гэй, ты, гора, скораж, скора,
Цябе ў брак я здам?.
К доли, к воли, гэт, па поли,
Як леў пабягу;
Спаци, ждаци ў курнай хаци
Ўжо больш не магу.
Свет вялики, песни крыки
Мкнуць з усих старон,
Звониць штосци, к славе ў госци,
Кличэ гэты звон.
Идуць людзи--ў крыви грудзи,
Паходни ў руках,
Нима ночаў, жарам вочы
Зияюць, аж страх!
Са сну будзяць, душу лудзяць
Надзеай старой,
Разбуджаюць, узываюць:
Гэй на нейки бой!
Думки ходзюць, чымсци зводзюць,
Тым, што долю дасьць:
Згине горэ й слйозаў морэ!
Ня вечна напасць!
Пакирую думки ў тую
Старонку свае,
Скуль с прасветам мне прыветам
Праўда запяе,
Далей, выжэй памкну гыжа:
Ўжо праложан след,
Трудна, маци, ў курнай хаци,
Паляту на свет.