Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у мыслях, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци навеяў вецер вольны,
Што па горах скачэ,
Што у плоце, як бяздольны,
Па сиротках плачэ?
Ци бурливыя паводки
З вадой вас прыгнали,
Што вясною час каротки
Зямельку змывали,
Затапляли, заливали
Далины и горы,
Аж сябе ў моры схавали,
У глыбоким моры?.. Думки, думки весялушки,
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци зрадзиў вас дух знанканы
У хатцы дзюравай
На зямельцы акаванай,
Бяздольнай, бязправай?
Ци ў калысцы у липовай
Са мной узрасли вы,
Як дзицйой вучыўся мовы,
Вясйолы, шчасливы?
Свет здаваўся истным раем,
Людзи без аблуды,
Не калоли у няволи
Жыцявые груды!
Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци навеяў вихар с поля
Як листки з бярозы?
Ци зрадзила вас няволя?
Ци гора, ци слйозы?
Ци прыгожая дзяўчынка
У вуха нашэптала,
Што вачыма, як лучынкай,
Маленька миргала?
И бажылася кахаци,
Век не пакидаци,
Разам гора гараваци,
А потым… ну, што там!.. Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися?
Ци вас выараў сахою
На шнуры вузеньким?
Ци вас выкасиў касою
На сиўцы сивеньким?
Ци вас выкапали людзи,
Як праўду хавали…
Ачарнили хвальшам грудзи
И зэмстай шакаляй[1].
Видмы смерци и разлуки
На скаваных сеюць,
Ў крыви братняй мочуць руки,
На трупах шалеюць!..
Думки, думки весялушки!
Скуль вы узялися,
Што у сэрцы, нибы птушки,
Песняй азвалися!..
Гэй же, думки, громка пейце,
Пакуль сэрца бьецца!
Громка пейце, не жалейце,
Што там хто смяецца!
Прыдзе хвиля, и вас мила
Нехта прывитае,
Можэ хоць дзяучынка тая
Што мяне любила! Прыдзе хвиля,—поймуць людзи,
Дзе праўда зарэе…
Пейце ж, думки, шчасця будзе,
Ночка разаднее!
|