Вікікрыніцы:Каляндар/верасень
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
студзень | люты | сакавік | красавік | травень | чэрвень | |||||
ліпень | жнівень | верасень | кастрычнік | лістапад | снежань |
1 верасня
- 1853 — нарадзіўся Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг
2 верасня
- 1934 — памёр Мікола Ільяшэвіч, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік
3 верасня
- 1883 — памёр Іван Тургенеў, рускі пісьменнік
- 1937 — загінуў Ільля Ізгур, беларуска-габрэйскі паэт
- 1960 — памёр Міхась Васілёк, беларускі паэт
4 верасня
- 1809 — нарадзіўся Юльюш Славацкі, польскі паэт, драматург
- 1913 — Янка Купала закончыў драму «Раскіданае гняздо»
5 верасня
- 1893 — нарадзіўся Язэп Фарботка, беларускі паэт, літаратуразнавец
- 1901 — нарадзіўся Арсен Канчэўскі, беларускі палітычны дзеяч
- 1915 — памёр Станіслаў Віткевіч, польскі жывапісец, пісьменьнік
- 1937 — загінуў Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык
6 верасня
- 1792 — нарадзіўся Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, святар
- 1921 — памёр Кандрат Лейка, беларускі дзіцячы пісьменнік
7 верасня
- 1870 — нарадзіўся Аляксандар Купрын, рускі пісьменнік
8 верасня
- 1514 — Войска ВКЛ на чале з Канстантынам Астроскім разбіла маскоўцаў пад Воршаю
9 верасня
- 1828 — нарадзіўся Леў Талстой, рускі пісьменнік і публіцыст
- 1879 — нарадзіўся Канстанцін Дуброўскі, рускі пісьменнік
- 1894 — нарадзіўся Аляксандар Крыніцкі, беларускі савецкі партыйны дзеяч
10 верасня
- 1893 — нарадзіўся Аляксандр Ляўданскі, беларускі археоляг
- 1916 — памёр Аляксандр Ельскі, беларускі літаратар, гісторык
11 верасня
- 1530 — памёр Канстантын Астрожскі, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1865 — нарадзіўся Яніс Райніс, латышскі паэт, драматург, палітык
- 1909 — нарадзіўся Валянцін Ціхановіч, беларускі мастак
12 верасня
- 1866 — памёр Міхаіл Мураўёў, рускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч
- 1929 — памёр Яніс Райніс, латышскі паэт, драматург, палітык
13 верасня
- 1859 — памёр Тадэвуш Булгарын, беларуска-расійскі пісьменнік, журналіст, крытык, выдавец
- 1893 — нарадзіўся Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст
- 1972 — памёр Антон Алешка, беларускі пісьменьнік
14 верасня
- 1906 — у Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля»
- 1906 — У «Нашай Долі» быў упершыню апублікаваны верш Якуба Коласа «Наш родны край», дэбют творцы
- 1920 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр
- 1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газеты «Беларускія ведамасьці»
- 1937 — загінуў Сяргей Астрэйка, беларускі паэт
- 1937 — памёр Томаш Масарык, чэхаславацкі палітык, прэзідэнт Чэхаславакіі (1918—1935)
15 верасня
- 1789 — нарадзіўся Джэймз Фэнімар Купер, амерыканскі пісьменнік
- 1862 — памёр Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт
- 1911 — нарадзіўся Юлі Таўбін, беларускі паэт
- 1922 — заснаваная Нацыянальная бібліятэка Беларусі, найбуйнейшая беларуская кніжня
- 1937 — загінуў Аляксандр Адамовіч, беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
- 1954 — памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археолаг, пісьменнік, этнограф
16 верасня
- 1859 — нарадзіўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фалькларыст і выдавец
- 1891 — нарадзіўся Антон Баліцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст
- 1940 — памёр Сяргей Паўловіч, беларускі багаслоў, педагог, публіцыст
17 верасня
- 1846 — нарадзіўся Генрых Татур, беларускі гісторык, археолаг, краязнавец
- 1880 — нарадзіўся Кандрат Лейка, беларускі дзіцячы пісьменнік
- 1898 — нарадзіўся Павал Крынчык, беларускі нацыянальны дзеяч, публіцыст
- 1972 — памёр Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык
18 верасня
- 1973 — памёр Уладзімір Ляўданскі, беларускі дзіцячы пісьменнік
19 верасня
- 1938 — памёр Браніслаў Туронак, беларускі грамадзкі дзеяч, лекар, публіцыст
20 верасня
- 1906 — У «Нашай Долі» было ўпершыню апублікаванае апавяданне Ядвігіна Ш. «Суд», дэбют творцы
- 1939 — загінуў Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, беларуска-польскі пісьменнік
21 верасня
- 1866 — нарадзіўся Гэрбэрт Ўэлз, брытанскі пісьменнік і публіцыст
- 1902 — нарадзіўся Іван Кірыленка, украінскі пісьменьнік
22 верасня
- 1809 — нарадзіўся Аляксандр Рыпінскі, беларуска-польскі паэт, фалькларыст, кнігавыдавец
- 1975 — памёр Павал Крынчык, беларускі нацыянальны дзеяч, публіцыст
23 верасня
- 1910 — у «Нашай Ніве» было ўпершыню апублікаванае апавяданне Зьмітрака Бядулі «Пяюць начлежнікі», беларускамоўны дэбют творцы
- 1935 ― загінуў Лявон Заяц, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, публіцыст, мэмуарыст
25 верасня
- 1875 — нарадзіўся Сяргей Паўловіч, беларускі багаслоў, педагог, публіцыст
26 верасня
- 1910 — нарадзіўся Уладзімер Агіевіч, беларускі пісьменнік, крытык, перакладчык
27 верасня
- 1882 — нарадзіўся Міхал Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, педагог, публіцыст
- 1892 — нарадзіўся Сяргей Баран, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, педагог
- 1909 — нарадзіўся Лукаш Калюга, беларускі празаік
28 верасня
- 1867 — памёр Ігнат Легатовіч, беларуска-польскі паэт, педагог
- 1875 — памёр Аляксей Талстой, рускі пісьменнік, паэт
- 1937 — загінуў Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр, тэатральны дзеяч
29 верасня
- 1529 — зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права
- 1823 — нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт
- 1891 — нарадзіўся Аркадзь Смоліч, беларускі навукоўца, палітычны і грамадзкі дзеяч
30 верасня
- 1773 — Сойм Рэчы Паспалітай ратыфікаваў канвенцыю Расіі, Прусіі і Аўстрыі, паводле якой адбыўся Першы падзел Рэчы Паспалітай
- 1892 — нарадзілася Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзеячка
- 1934 — памёр Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст і літаратуразнавец
- 1939 — памёр Стары Ўлас, беларускі паэт, публіцыст, фалькларыст