Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/С песень беззямельнаго/Паляці ты лесам, полем…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
С песень беззямельнаго 4. С песень беззямельнаго 5.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
С песень беззямельнаго 6.
Іншыя публікацыі гэтага твора: З песень беззямельнага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5.

Паляці ты лесам, полем,
Голас неразьвейны,
Аб тэй долі, ці нядолі,
Долі беззямельнай.
Ці-ж не пан я, не вяльможны?
Бойцеся вы Бога!
Нават злодзей на ўсё сквапны
Не ўкрадзе нічога.
Маё поле, мае гоні—
Воблакі сівые;
Маё стадка, мае коні—
Хмары вараные.
Маё поле арэ вецер
І пасе скаціну,
Што бушуе пад час лішне
Ў летнюю часіну.
Мой палац хто ведаць хочэ—
Неба прастор гэты,
Што ў дзень сонцэм, зормі ночай
Сьвеціцца адзеты.
Ніхто не перэарэ мне
Мяжы ў маім полі,
Там падаткаў не плачу я
Нікому, ніколі.
Як узойдзе маё поле,
Высокая ніва,
Туды мчацца мае думкі
Па сваё па жніва.
Мчацца думкі, зьвіняць песьні
Вольна, неразвейна
Аб тэй долі, ці нядолі,
Долі беззямельнай.