Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/Песьня сіроткі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
* * * «Праз што плачэш, мужычок?..» Песьня сіроткі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Былі ў бацькі тры сыны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песня сіроткі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня сіроткі.

Трэба мне, сіротцэ, доля,
Ой, трэба:
Німа хаткі, німа поля
І хлеба.
На тым сьвеце бацька, маці,
Ў магіле—
Сама я запрацаваці
Ня ў сіле.
Хто-ж адзецца, пракарміцца
Паможэ?
Дзе падзецца, прытуліцца,
Мой Божэ?
Пайду к дрэўцу прытулюся,
Заплачу;
К зоркам думкай памалюся
Бедачай.
Пашлю скаргу, хай нясецца
За морэ,
Як мне цяжэнька жывецца,
Гаворэ.
Мо’ ня льюць там сьлёз напрасна
Паводкай,
Маюць літасьць над нешчаснай
Сіроткай.
Стогне бор, віхры зрываюць
Плёт с стрэхаў,—
Мае жальбы заміраюць
Бяз рэха…