Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/Над ніваю ў непагоду/І чаго-ж, непагода…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над ніваю ў непагоду 1. Над ніваю ў непагоду 2.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Прышла восень…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над ніваю ў непагоду

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2.

І чаго-ж, непагода сьлязлівая,
Непрасьветна вісіш над зямлёй?
Што ўрадзіла нам ніва убогая,
І таго не сабраць за табой!
У пракосе, ў капе, дый няскошэна
І стаіць, і гніе сенажаць;
І ў снапах, і незжатым бадзяецца
Дабро ў полі, аж сьлёз не стрымаць.
І ня хочэш ты гору мужычаму
Спагадаць, непагода, ані;
Не глядзіш, як ён будзе праводзіці
З дзяцьмі, з жонкай зімовые дні…
Што пачне ён, бедак, як разсьцеліцца
Белы сьнег на дварэ, на страсе?
Чым сямейку карміць яму прыдзецца,
І трасянкі с чаго натрасе?
Дзіцё плакаці будзе галоднае,
Будзе ў хлеве кароўка рыкаць,
Будзе сам ён стагнаць, а мяцеліца
Будзе выць, будзе ўсім падцінаць.