Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/Зіма/Белы стрэхі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зіма 1. Зіма 2.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Хто ты гэткі?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зіма (На марозе, на мяцеліцы…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2.

Белы стрэхі, бела поле;
Змоўкла птушэк сакатанне.
Гайда, Янка! Вось раздольле!
Кінь калёсы—выстрай сані!
Заскакаў мароз па сьценах,
Віхры ў коміне галосяць;
Дроў у хаце ні палена,
Дзеці, жонка есьці просяць…
Не пужайся гэткіх хмураў:
Шмат у горад шурак трэба;
Хай-жэ дрогне лес пануры,—
Папрасі сякерай хлеба!
Гайда, жыва! Што ня ў меру
Там трасешся, як у трасцы?
Насталі сваю сякеру,
Хай у пушчы стук раздасца!..
Ты худы, кабылка худа—
Хвойку вывезлі, аж міла!
Даказалі такі цуду:
Конь, мужык на сьвеце—сіла!