Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/IV/Аб мужыцкай долі/Сажэнь шырынёю…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб мужыцкай долі 6. Аб мужыцкай долі 7.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Аб мужыцкай долі 8.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Аб мужыцкай долі (Дайце скрыпку мне маю…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




7.

Сажэнь шырынёю
Надзельны шнурок…
Пустыня, бяз гною,
Камення, пясок…
Пад сьнегам адпрэла
Жытцо за зіму;
Прыхваціла, зьела
Сьпека ярыну.
Бульба—як арэхі,
Як цьвек—бурачок…
— Вось скарбы, пацехі
Твае, мужычок!
Багаты будзь з нівы,
Ўвесь чынш заплаці;
Будзь весял, шчасьлівы,
Ня пій, не крадзі!
Жый згодна з усімі
І Бога хвалі,
Не крычы з другімі:
«Свабоды! Зямлі!»