За сахой, бараной,
За сярпом і касой
З дня на дзень, з году ў год
Сьлёзы, пот лье народ,
А за гэта за ўсё
Што-ж дабыў за жыцьцё? Гэй, го-го! Гэй, го-го! Мы жывём і пяём, Хлеб наш людзі ядуць, Мы-ж мякіну жуём!..
С тапаром і пілой
Маразянай зімой
З дня на дзень, з году ў год
Шуркі ставіць народ,
А за гэта за ўсё
Што-ж дабыў за жыцьцё? Гэй, го-го! Гэй, го-го! Мы жывём і пяём, Агрэваем другіх, Самі холад клянём!..
На палац, на пакой
На сьпіне, на худой
З дня на дзень, з году ў год
Бэлькі носіць народ,
А за гэта за ўсё
Што здабыў за жыцьцё? Гэй, го-го! Гэй, го-го! Мы жывём і пяём, Домы ставім людзям, Самі мром пад вуглом!..
Шляхам жыцьця (1913)/IV/Аб мужыцкай долі/За сахой бараной…