Шляхам жыцьця (1913)/III/С табою…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці ты чуеш?.. С табою…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Заручыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: З табою (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С табою…

С табою спаткаліся ў лесе:
Багун і чарнобель к нам слаўся,
Сьмеяўся пушчар, а у сьмесе
За ценем цень новы снаваўся.

За намі, прад намі снавалі
Павучные, бледные цені,—
Мяне у палац зазывалі,
Цябе у сьвятые прадсені.

Сьвятая пасьцель небасхілу,
Крывавай імглой заплывала,
Пасад заручальны магілай
Пуціна сьлепая хавала,

Пуціна была, мы і тую
Згубілі, як лепей—не зналі:
Ці маем шукаці старую,
Ці к новай блукаціся далей?