Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/III/З недацьветаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Па за́хадзе… З недацьветаў
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Ці ты чуеш?..
Іншыя публікацыі гэтага твора: З недацветаў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З недацьветаў.

Зелянелі лагі,
Зацьвіталі сады,—
З маладою сваей
Я спаткаўся тады.
Вецер косы яе
Расплетаў, спавіваў,
Прыпадаў да грудзей,
Калыхаў, напеваў…
Абняліся мы з ёй,
Божым сном паплылі
Ў даль да сонца ў дваіх
Па зялёнай зямлі,
Па квяцістым пуці
Паласой залатой
Ў даль да сонца ў дваіх
За адно з яснатой…
Пад агністай зарой,
Над сівым курганом
Заручаліся з ёй
Туманом і агнём…
Аж нязьменная ноч
Наплыла, аплела,
Непраходнай сьцяной
Паміж намі легла:
Маладую маю
Разлучылі са мной…
.........
Так разстаўся на век
Я с сваею Вясной.