Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/III/Зайшло ўжо сонейка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як у лесе зацьвіталі… Песьня: «Зайшло ўжо сонейка…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Людка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня.

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка,
Ўецца туман сенажацяй;
Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
Ў садзік ка мне пагуляці.

Хвілямі шыбкімі ў цені пад ліпкамі
Час нам праходзіці будзе;
Бачыці будуць зоры і месяц,
Бачыць ня будуць нас людзі.

Казкамі дзіўнымі будуць галінамі
Ліпкі шумеці, дзівіцца,
Будзе прыветліва пець салавейка,
Буду—слугой, ты—царыцай.

Радасьцю, ўцехамі пад ліпак стрэхамі
Будзе нам доля ў ноч гэту,
Сэрцавы струны ўдарым каханнем
На зайздрасьць цэламу сьвету.

Выйдзі, дзяўчынка, выйдзі, галубка,
Ў садзік ка мне пагуляці;
Ўжо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка,
Ўецца туман сенажацяй.