Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/II/З асенніх напеваў/Сьцелюцца цэлы дзень росы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З асенніх напеваў 1. З асенніх напеваў 2.
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
З асенніх напеваў 3.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2.

Сьцелюцца цэлы дзень росы,
Вечны цень сьпіць на зямлі,
Бледные сонцавы косы
Выглянуць рэдка калі.
Здаля даносюцца шумы,
Ў коміне шумы пяюць;
Ціснуцца будніе думы,
Сноў забыцьця не даюць.
Нейкая зводная сіла
З выглядом вечна старым
Вабіць здалёку магілай,
Крыжам міргае сваім.