Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/I/Як я полем іду…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мой дом Як я полем іду…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Я ад вас далёка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як я полем іду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Як я полем іду, гнецца колас ка мне.
З ім маркотнай душой ціха шэпты вяду;
Колас чуе усё ў зачарованым сьне,
Колас гнецца ка мне, як я полем іду.

Як я лугам іду, траўка сьцелецца ў ног,
Апсыпае с сябе жыўчых росак ваду;
Кветкі жаляцца мне поўны дзіўных знямог.
Траўка сьцелецца ў ног, як я лугам іду.

Як я лесам іду, зважна думкі сную,
Аглядаю сьвятую дубоў грамаду;
Там, як дома, сабе с пушчай песьні пяю,—
Зважна думкі сную, як я лесам іду.

Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце,
Бледны сум падыходзіць—прыносіць нуду;
Ў заплесьнелым кутку цень касьцісты цьвіце.
Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду.