Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/I/Усяго па крысе…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Усяго па крысе…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Песьня мая́!…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Усяго па крысе, знойдзеце вы гэтта…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




I. Бацькаўшчыне.


Усяго па крысе знойдзеце вы гэтта,—
Пры сасе пры касе собрана за лета.

Шчырым сэрцэм, душой складана ня-хітра,
Знамо свой, не з якой там «звёздкай», ці мітрай.

Што нібудзь мо’ не так — прашу прабачэння;
Трудна ў рыхт—часу брак, мазаліста жменя.

Мо’ і радасьць тут—госьць, больш нуды проклятай;
Ось бярыце, што ёсьць, чым хата багата.

Што у думках я меў, кепска даць не браўся,
Хоць, як скованы леў, туды-сюды рваўся…

Людзі мруць, а ўсё ждуць багатшай уроды,
Мо’ і к нам прыбягуць шчасьнейшые годы.

О тады сноп у сноп жніво нашэ будзе…
Сотня коп, мільён коп… Дзівуйцеся людзі!

А цяпер, што цяпер?—бывайце здаровы!
Чэсьці дайце прымер для радзімых словаў.