Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/I/Не ўздыхай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня Званара * * * «Не ўздыхай…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
* * * «Не пужайся…»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не ўздыхай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Не ўздыхай, не бядуй, брат, замучэны мой!
І жыцця, не кляні, не кляні!
Думу-песьню запей, стань адважнай ступой,
Ешчэ раз, не засьні, не засьні!
Хоць за хмараю хмара плыве чарадой,
Сільней хмар—гэта сонца агні.
І ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой,
Ешчэ раз, не засьні, не засьні!
Болей крыжам адным—гэта цень прад зарой,
А там лепшые новые дні!
Дык не плач жэ, брат мой, запей песьню са мной!
Ешчэ раз, не засьні, не засьні!