Хрэст на свабоду (1906, кірыліца)/Добрыя весци

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мора Добрыя весци
Верш
Аўтар: Цётка
1906 год
Бунтаўник
Іншыя публікацыі гэтага твора: Добрыя весьці (Цётка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Добрыя весци.

Ах, браце, родны несуцца весьци
Ужо граюць марши там на ўсходзи,
Над кожнай хатай, ў кожном месци
Щабечуць птушки нам а свабодзи.

Усих злучило чароўна слова,
Жалезны обруч скуў нам далонь.
И матка даць нам гатова,
И жонца мужа вышле ў агонь,

И дзед старэнки бежиць ў дружину,
И ўнучак следам дзедза спешиць,
Хлопец, абняўши любу дзеўчину,
На барыкадах смела стаиць.

Ах, браце крэпка сила ў народзи!
Добрыя весци зусюль идуць:
Бо то мильены разам ў згодзи,
Да лепшай доли смела науць,

Ах! браце важный мамэнт? приходзіць
Важну ахвяру прыдзецца даць
На неби сонка счасця усходзиць
Тольки патрэба хмары прагнаць.