Снегу горы. Мароз цисьне,
Аж скрыпяць малые санки;
А Тамаш па сиўцы свисьне
Ды капытам з Мураванкі,
Так галёпам прэ да хаты,
Аж у храп нашла кабыла.
Ци не едзе ен у сваты?
Мо сумуе там дзеўчина.
Мо спешиць ён на игрыще?
Мо музыкам там играе?
Ўсё пугай свяше, свище,
Ўсё Сиўку паганяе,
Прияляцеўши ца падворка,
Сани кинуў, бежиць ў хату;
„Выбачай ты мне, свякроўка,
Выбачай и ты мне, Тату,
Выбачай и ты, Гануля, Жонка мила, серцу люба
Птушка мая, ты зязюля,
Помни, каб тут не тужила
Выбачай сыночак родны,
Што нехрышаным пакину,
Можа будзеш ты галодны,
Можа будзеш есць мякину,
Можа станеш клясьци татку,
Можа камень за мной кинеш,
Мо пачнеш ты лаяць матку…
Бога бойся, а то зганеш.
Бацька любиць цибе вельми,
Не пацешицца да воли.
А што зробиш кали шельмы
Хочуць хапаць да неволи.
А там могуць не судзиўши
На вероўку да у гору…
Тут Тамаш слезу пралиўши
да праз дзверы да у нору.
|