Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/Не глядзі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзяўчына Не глядзі…
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1927 год
Адна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не глядзі… (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не глядзі

Не глядзі на мяне… Маё сэрца так б’ецца, дрыжыць;
Твае вочы ў крыві у маей запаляюць агонь.
Ты глядзіш на мяне — без цябе мне ня хочацца жыць,
А з табой не магу, — не магу жыць ніколі з табой!

Не глядзі! Твае вочы ясьнеюць, як неба удзень,
Як-бы зоркі у небе — так ясна, так мякка блішчаць;
Мой пагляд у іх тоне, бы ў той у марской глыбіне…
Не хачу ўжо глядзець, а вачэй не магу адарваць.

Не глядзі! Ты глядзіш, а тады так хацелася-б мне
Мой распалены твар да грудзей да тваіх прытуліць
І глядзець ў твае вочы ўвесь век і на яве, і ў сьне…
Не хачу… А цябе не магу, не магу ня любіць!