Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/Дзяўчына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я шукала Дзяўчына
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1927 год
Не глядзі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзяўчына (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзяўчына.

Ўжо сьвечка пагасла, ўжо ноч за вакном…
Ў пасьцелі мне душна, ня сьпіцца…
О сон! Ты самкні мае вочы скарэй,
Мо’ мілы сягоньня прысьніцца!

Гадзіны ідуць, я ў пасьцелі ляжу,
І сон ня змыкае мне вочы,
А месяц праз вокны льле сьвет залаты,
Малюнкамі сьцены залоча…[1]

Устану з пасьцелі, вакно адчыню, —
Мо’ вецер, што ў полі гуляе,
Мне скажа, што робіць мой мілы цяпер, —
Мяне, як даўней, ці кахае?..

У небе спакойна так зоркі дрыжаць,
А ветрык лісточкам шапоча;
Запеў салавей звонкай трэльлю сваей, —
Заплача, то зноў зарагоча…

І ветрык, і зоркі, і месяца сьвет,
І звонкая трэль салаўіна,
Здаецца, што гэта гукае ўсё мне:
— „Цябе ён кахае, дзяўчына“…

А ночка халодна: ўжо чую, як мне
Дрыжаньне пабегла па целе;
Іду ўжо, лажуся у цёплай маей
І мяккай і белай пасьцелі…

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Заснула дзяўчына, а месяца сьвет
На вочы і вусны лажыцца.
Праз сон штось сьмяецца дзяўчынка мая;
Відаць, што ўжо мілы ей сьніцца.



  1. Провінц. — залоціць.