Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/Адна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не глядзі… Адна
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1927 год
Мне сьніўся сон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адна (Буйло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адна.

Адна, ізноў адна, як колас той у полі,
Ня сьцяты ў час жніва нагостраным сярпом,
Зламаны ветрамі, гулячымі на волі,
Між апусьцелых ніў, спалосканых дажджом.

Адна, ізноў адна… Тужліва сэрца ные.
Наўкола пуста, глуш[1]. Ноч цёмная стаіць.
А за вакном віхор так жаласьліва вые,
Як-бы сканаць ня мог, ня хочучы больш жыць.

І сумна, сумна мне. Дзе-ж той, каго любіла?
Дзе-ж тыя, што мяне любілі так даўней?!…
Адны забыліся, другіх ўзяла магіла…
І жаль мне прошлых мар, шчасьлівых шкода дней.[2]

Адна, ізноў адна… А вецер думцы ўторыць
І стогнамі мяне ўцяшае ён сваймі:
— Я — брат табе, я друг, — мне, стогнучы, гаворыць,
Адзін нас ломіць боль — дык плачма-ж разам мы!…



  1. Лепей — глушыня.
  2. Русіц. — дзён, днёў.