Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/Поэту

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч Поэту
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Муляру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паэту (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Поэту.

Што кажаш мне, поэт, а праўдзе тэй, што будзе?
Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!
А бачу добра й сам: ідуць да працы людзі,
Расьцець яе жаўнер і шырыцца загон.

Марудна, братачка! пакуляй сонца ўзыйдзе,
Дык вочы выесьць нам салёная раса,
І покуль першы дзень людзкога шчасьця прыйдзе,
Мільёны сэрц[1] праткне гароты злой каса.

Пакінь, пакінь сьпяваць а праўдзе тэй, што ў небе!
Яна чужая нам, таемных праўда сіл;
Яна ня сходзіць к нам ў канечнае[2] патрэбе,
Калі пакуты дзень так доўгі і няміл!

Прашу цябе, мой брат, сьпявай аб нашым горы,
Аб тым, што ёсьць цяпер і што даўней было,
І што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,
І што ў мільёнах душ разоры правяло.

Прашу цябе, сьпявай аб горы песьнь[3] адну ты
І нам гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,
Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы
І будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй.



  1. Сэрцаў.
  2. У канечнай.
  3. Правільна — песьню.