Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/Песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У прыпар Песьня
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Сын
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Прыказала слонца ветру…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня.

Прыказала сонца ветру
Перастаці,
Прамаўляла: „Годзі, ветру,
Бусаваці“.

Прамаўляла: „дай жывёлам
Адпачынку,
Перастань-жа, ветру, дзьмуці
Бяз упынку“.

І ўзыйшло ў бліскучай шаце[1]
Залатое
І пястуець любым вокам
Ўсё жывое.

Не сядзіцца ветру у хаце —
Быстраходу,
Не ўцярпеў, узьняўся бурай
Ад заходу.

Карагоды хмар па небе
Панясьліся.
Паліліся з неба сьлёзы,
Паліліся…

Прамаўляла дзеўча сэрцу —
Ненаглядзе:
„Не хадзі ты вішні есьці
Ў чужым садзе.

Не хадзі к другой, ў залёты
Не ўдавайся,
У другія вочкі любы
Не ўглядайся“.

Лугавой лілеяй дзеўча
Расьцвітала,[2]
Цалавала сваю ўцеху —
Мілавала.

А няверны той удаўся
За другою, —
З млынароўнай пахаджае
Над ракою.

З млынароўнай жарты строіць
Каля млына,
А дзяўчынка сохне, вяне,
Як галіна…

Ой, з-за хмарак ясна сонца
Йшчэ[3] узыйдзе,
Да дзяўчынкі-ж любы ўвечар
Больш ня прыйдзе.



  1. Багатай адзежыне.
  2. У арыгін. — расквітала.
  3. Яшчэ.