Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Шляхам жыцьця/Гэй, наперад!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня Званара Гэй, наперад!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
У ночным царстве
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэй, наперад!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гэй, наперад!

Гэй наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор!
Годзі млеці ў паняверцы;[1]
Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Хай бацькі стагналі ўчора,
Йшлі на той сьвет без пары;
Сёньня ў нашай моцы гора,
Мы жыцьця гаспадары!
Думка ў думку, дружна, сьмела
Ўсе наперад грамадой!
Кожны ведай сваё дзела,
Знай, за праўду крэпка стой!
К новай долі шлях нам ляжа,
Як на небе млечны[2] шлях,
Слова, дум ніхто ня зьвяжа;
Жыць, цярпець ня будзе страх!
І ня стане больш пакуса
Першых лепшых з боку браць
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.
Дык наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор,
Годзі млеці ў паняверцы!
Гэй, да сонца! гэй, да зор!



  1. пагарда — таксама. Хіба лепей ўжываць — пагорда, пагордлівы. У Насовіча — погорженіе, тады — пагорджаньне, пагарджэньне; блізкае сюды слова — грэблівасьць
  2. Полён. — малочны.