Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Шляхам жыцьця/У ночным царстве

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэй, наперад! У ночным царстве
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Над Нёманам
Іншыя публікацыі гэтага твора: У ночным царстве.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ночным царстве.

Скрыпяць трухляцінай асіны,
Над курганамі звяр’ё вые…
Гасьцінцам, церневай пуцінай
У ёрмах, скованы скацінай,
Ідуць нябошчыкі жывыя.
Ідуць, ідуць… Сярод пустыні
Хрусьцяць надломаныя косьці,
І качанеюць ногі ў ціне,
І чахнуць[1] вочы ў павуціне,
А шлях — як точаныя восьці.
Перад вачамі глуш нямая,
І плач і скрыгат за вачамі;
Пракляцьце ў жылах кроў сьцінае,
Душу бязсільле вынімае,
Гняце зьмяінымі кляшчамі.
У грудзі, здаўленыя[2] здрадай,
Упіўшысь, рабская трывога
Шыпіць хаўтурнаю загладай,
На небе толькі, як прынада,
Бялее млечная дарога.
То там, то сям запаланее
Іскра над скованаю шыяй;
Наскоча пошасьць[3] трупавея, —
І царства ночнае шалее,
Над курганамі зьвяр’ё вые.



  1. Русіц. — сохнуць, марнеюць.
  2. Русіц. — здушаныя.
  3. Зараза.