Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Шляхам жыцьця/Былі ў бацькі тры сыны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьнег Былі ў бацькі тры сыны…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
„Нашай Ніве“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Былі ў бацькі тры сыны….

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Былі ў бацькі тры сыны…[1]

Былі ў бацькі тры сыны,
Ды ўсе-ж яны Васілі.
Адзін служыць у дварэ,
Поле панскае арэ;
Другі стражнікам з іх стаў,
Куляй, шабляй засьвістаў;
Трэці згінуў у баю
За свабоду і зямлю.
Бацька ў вёсцы сваей сьпіць,
І дуда пры ім ляжыць;
Ён часамі дзьме ў яе,
Песьню нудную пяе:
Ой, ты, дудка, ой дуда!
Бяда жыці мне, бяда!
Не вяселіш ты мяне
Ў маей беднай старане.



  1. Пускаецца як узор насьледаваньня народных матываў, над якімі пасьля Купала папрацаваў даволі шмат.